"Ішла Каляда калядуючы..."
Так называлася свята, якое падрыхтавалі члены аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" для вучняў 5-6-ых класаў . Ужо традыцыйна ў школе праходзяць святы па аднаўленню традыцый беларускага народа. Каляды - самае любімае свята, якое з нецярплівасцю чакаюць і дарослыя, і дзеці. Вучні паказалі асобныя элементы гэтага цудоўнага зімовага свята. Жарты, песні, танцы стварылі вясёлы настрой ўсім гледачам.