пятница, 6 ноября 2015 г.

Тур выхаднога дня
У  нядзелю  мы зноў накіраваліся ў падарожжа. На гэты раз наш шлях ляжаў па маршруце Слонім – Станькава – Дудуткі.  Вёска Станькава – месца нараджэння піянера-героя Марата Казея. Тут захавалася хата, дзе нарадзіўся і жыў хлопчык са сваёю сям’ёю. А непадалёку, у скверы, знаходзіцца магіла, дзе пахаваны юны герой, і помнік.  Настаўніца гісторыі Барысік Людміла Генрыхаўна расказала пра жыццё і подзвіг  партызана .  Далей мы накіраваліся ў Дудуткі – самы вядомы музей старажытных народных  рамёстваў . Мы пазнаёміліся з укладам пансага двара, з працай майстроў, якія правялі майстар-класы , а таксама пазнаёміліся з беларускай народнай кухняй, цудоўнай прыродай мінскага краю, дзівосным жывёльным светам.





















Навучальны год мы пачалі з экскурсіі ў  мемарыяльны комплекс Хатынь і помнік-манумент “Курган Славы”. Дзень выдаўся яркі і сонечны. Хатынь сустрэла нас набатным звонам 26 званоў. Вельмі ўважліва слухалі вучні старшага навуковага супрацоўніка комплекса.  Экскурсавод расказала  пра трагедыю лясной вёсачкі, якая адбылася 23 сакавіка 1943 года. Пасля экскурсіі мы самі прайшліся па вясковай вуліцы, дзе стаяць помнікі-зрубы, якія устаноўлены на месцы спаленых хат.Прайшліся па імправізаванай апошняй дарозе ў бяссмерце хатынцаў. На тэрыторыі комплекса знаходзіцца музей, дзе  фотаэкспазіцыя расказвае наведвальнікам пра жахі некалі прыгожай квітнеючай вёскі. Далей наш шлях ляжаў на Курган Славы.