среда, 30 марта 2016 г.

Экскурсія Слонім - Ваўкавыск

Мой Ваўкавыск – струмень святла крыніцы!
Заўжды табой я буду ганарыцца…
…Як волат,  шлях прайшоў тысячагодны,
Мой Ваўкавыск, вялікі і лагодны….

У тым, што Ваўкавыску і сапраўды ёсць чым ганарыцца, мы пераканаліся, калі на канікулах наведалі гэты горад. Мэтай нашай экскурсіі  было наведванне музея імя Баграціёна. А калі быць больш дакладнымі, то нас больш цікавіла экспазіцыя “Айчынная вайна 1812 года”. І вось на цягніку мы дабраліся да Ваўкавыска. Некаторыя з вучняў упершыню падарожнічалі па чыгунцы. Аказалася, што гэта цікава. Паўтары гадзіны прайшлі неяк неўпрыкмет. І вось горад з польскай назвай Ваўкавыск гасцінна сустракае нас. Адразу мы накіраваліся ў музей. Экскурсавод  вельмі падрабязна пазнаёміў нас з экспазіцыяй. Мы ўбачылі вялікую калекцыю франзузскай зброі і абмундзіравання, асобны стэнд займае калекцыя значкоў франзузскіх галаўных убораў. Пасля мы накіраваліся да касцёла Святога Вацлава, за якім добра было відаць Шведскую гару і гарадзішча.  Сам касцёл пакінуў незвычайнае  ўражанне. Аднымі з найцікавейшых месцаў з’яўляеюцца сабор Пятра і Паўла і Царква Святога Мікалая Цудатворца. Надвор’е стаяла проста цудоўнае, і мы здзейснілі пешаходную экскурсію па цэнтры горада: пагулялі па плошчы, прайшліся па набярэжнай  ракі Ваўкавыя. На плошчы мы ўбачылі незвычайны помнік. Гэта помнік ваўку, які быў пастаўлены ў гонар тысячагоддзя горада. Стомленыя, але задаволеныя вярталіся дадому, зноў на цягніку.



















Комментариев нет:

Отправить комментарий